Другая змена летніка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры завяршылася спектаклем паводле драматургіі Францішка Аляхновіча “Базылішак у лясным гушчары” (“Базылішак” і “У лясным гушчары”). Рэжысёрам быў Васіль Дранько-Майсюк.
На пастаноўку сабраліся бацькі, дзеці і супрацоўнікі Місіі. “Дзеці, канешне, перажывалі. Але ўсё атрымалася. Яшчэ раніцой адна дзяўчынка задэкларавала, што выступаць не будзе, баіцца, але мы маліліся, шукалі аргументы і ўжо вечарам яна грала сваю ролю як быццам ніякіх дэкларацый не было”, — з усмешкай распавяла спадарыня Ларыса, педагог з Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.
Спадарыня Таццяна, івэнт-мэнэджар Місіі, падзялілася сваімі эмоцыямі з самаранінам: “Гэты спектакль увойдзе ў гісторыю беларускага тэатра! Упершыню за 100 гадоў ізноў са сцэны прагучалі творы знакамітага драматурга. Дзецям і дарослым вельмі спадабаліся легендарныя князі, рыцары, казачныя пачвары, капрызныя прынцэсы і нечаканыя прыгоды”.
Усе здымкі з мерапрыемства можна паглядзець тут
Наступная змена летніка пачнецца 19-га ліпеня.
Далучайцеся!
Будзем ставіць тэатральны баявік пра Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну.
Запісацца можна па тэлефонах:
+375 44 770 09 01
8 017 343 99 17