Адбылася прэзентацыя каляндара “Скарына ў Вільні”

Адбылася прэзентацыя каляндара “Скарына ў Вільні”

На іншых мовах: ru pl en
Адбылася прэзентацыя каляндара “Скарына ў Вільні”

12 лютага 2025 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася прэзентацыя каляндара “Скарына ў Вільні”. Каляндар быў прысвечаны 500-годдзю выдання кнігі “Апостал”.
“Апостал” – гэта першая дакладна датаваная кніга ў беларускай гісторыі. Яна пабачыла свет у сакавіку 1525 года. У размове пра Франццішка Скарыну прынялі ўдзел даследчыкі і творцы, у тым ліку аўтар каляндара Мікола Купава. Скарыназнаўца Алесь Суша агучыў версіі, чаму з невядомых прычынаў Францішак Скарына спыніў сваю выдавецкую дзейнасць.
Сваё слова пра асветніка прамовіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра значэнне Ф.Скарыны для ўсіх хрысціянскіх канфесій распавёў архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў Беларусі.

Сустрэча адбылася ў цёплай атмасферы і адпавядала словам Скарыны: “Найдаражэйшыя скарбы – чалавечыя словы, натхнёныя Богам і выслаўленыя да Бога”.