Велікодная нядзеля ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры пачалася з ўрачыстай рэзурэкцыйнай працэсiі, у часе якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт i сiмвал уваскрасення (фiгурку Хрыста і крыж). Працэсiя пачалася ад гробу Пана i абыйшла тры разы будынак пад радасны велiкодны спеў “Вясёлы дзень”.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы на Вялікі тыдзень, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу.
Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!
Няхай Ягоная перамога над смерцю і грахом падорыць нам супакой і надзею.
Усе фоты ў альбоме