Адбылася серыя заняткаў па кнігах Святланы Татарнікавай

Адбылася серыя заняткаў па кнігах Святланы Татарнікавай

На іншых мовах: pl ru
Адбылася серыя заняткаў па кнігах Святланы Татарнікавай

У бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбылася серыя заняткаў па кнігах ​ “Хто нам дорыць рукавічкі?”, “Дзе расце пячэнне?”, “Адкуль прылятае сыр?” беларускай мастачкі і пісьменніцы Святланы Татарнікавай.

Разам з дзеткамі чыталі займальныя, вясёлыя, цікавыя і карысныя кнігі пра тое, адкуль з’яўляецца на нашых сталах смачны сыр розных гатункаў, смачнае пячэнне, з чаго і як вырабляюцца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.

Пасля “гучных чытанняў” дзеткі ўдзельнічалі ў творчых заданнях: малявалі печыва рознай формы, дамалёўвалі сыру дзірачкі, а рукавічкам – узоры.

Больш старэйшыя дзеткі таксама з задавальненнем прачыталі кнігі, а пасля прапаноўвалі ідэі для наступных кніг: “Як вырастаюць дамы?”, “Адкуль бяруцца кнігі”, “Дзе вырошчваюць ​ мабільныя тэлефоны?” …

серыя заняткаў па кнігах Святланы Татарнікавай

Усе фоты ў альбоме