8 красавіка, на сустрэчы з юнымі чытачамі, пісьменніца прэзентавала свае новыя кнігі на беларускай мове «Добрыя казкі» і «Казачкі на Калядачкі». Удзельнікі разам з казачніцай чыталі і разважалі. Героі гэтых казак — маленькія звераняты, якія весяляцца і сумуюць, сябруюць і свавольнічаюць. Яны, а разам з імі і маленькія чытачы, адкрываюць цікавы навакольны свет, вучацца рабіць добрыя ўчынкі, сябраваць, клапаціцца пра сябе і іншых. Простай мовай казкі аўтар распавядае дзецям пра сур’ёзныя рэчы.
Дзеткам вельмі пашанцавала, бо яны паслухалі ў тым ліку новую казку пра Вялікдзень, якая яшчэ не надрукавана. Дзякуем шаноўнай спадарыне Алене Міхаленка за цікавую сустрэчу!
Фота ў альбоме