У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў аб’яднання “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба. Госцем мерапрыемства стаў знакаміты актор Юры Жыгамонт.
Удзельнікі сустрэчы былі вельмі радыя пабачыцца са стваральнікам і вядучым культавых перадач “Новыя падарожжы дылетанта” і “Падарожжа з Жыгамонтам”. Гэтыя праграмы пра вандроўкі па Беларусі натхняюць шматлікіх людзей на свае ўласныя падарожжы і вывучэнне беларускай гісторыі і культуры.
Падчас сустрэчы гледачы задавалі спадару Юрыю шмат пытанняў пра стварэнне перадачы, цікавыя выпадкі, служэнне ў тэатры і асабістае жыццё.
Дзякуем шаноўнаму госцю за цікавую творчую сустрэчу!
Усе фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець у альбоме