У госці да дзетак завітала нашая сяброўка, беларуская мастачка Аксана Аракчэева, якая аформіла больш за 60 кніг.
Кнігі пазнавальныя і любімыя дзеткамі: «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Людмілы Рублеўскай, «Брык і Шуся» Таццяны Сівец, «Мяне завуць Лахнеска» Алены Масла, «Сад з матылькамі» Тамары Бунта, «Закаханы трэцякласнік» Уладзіміра Ліпскага, «Таямніцы нашага садка» Васіля Дранько-Майсюка і іншыя.
Нядаўна былі выдадзены дзве кнігі, дзе Аксана Аракчэева выступае аўтарам і мастачкай адначасова: “Фанечка” (2020) і “Фанечка: мандарынавая гісторыя” (2021). З вокладак кніг паглядае сабачка Фанечка. Дзеткі з радасцю слухалі займальныя прыгоды і разглядалі яркія, вясёлыя, прадуманыя да дробязяў ілюстрацыі.
На памяць аб сустрэчы мастачка падпісала дзеткам свае кнігі. Аўтографы былі асаблівыя, бо складаліся не толькі са словаў, але і маленькіх малюнкаў гарэзы Фанечкі!
Усе фоты з мерапрыемства тут