Адбылася сустрэча з нагоды Дня народзінаў Рыгора Барадуліна

Адбылася сустрэча з нагоды Дня народзінаў Рыгора Барадуліна

На іншых мовах: en ru pl
Адбылася сустрэча з нагоды Дня народзінаў Рыгора Барадуліна

26 лютага ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры адбылася сустрэча з нагодны Дня нараджэння шаноўнага беларускага паэта і перакладчыка Рыгора Барадуліна. 24 лютага 2025 года яму магло б споўніцца 90 гадоў. “Чараўнік слова з Ушачаў” – называў паэта Пімен Панчанка. Народны паэт, які меў талент з ласкі Божай – гэтак слушна будзе казаць пра Барадуліна.

Літаратурная спадчына, якую пакінуў зямляк, прывяла на сустрэчу шчырых аматараў паэзіі. Вечар быў па-сапраўднаму цёплым і поўным светлых пачуццяў. Наведнікі чыталі вершы і спявалі песні на творы паэта, маліліся за святой памяці Рыгора Барадуліна.

Дзякуем кожнаму і чакаем на новыя сустрэчы.