Адбылася сустрэча з пісьменніцай Аленай Масла

Адбылася сустрэча з пісьменніцай Аленай Масла

На іншых мовах: ru pl
Адбылася сустрэча з пісьменніцай Аленай Масла

21 красавіка адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Масла. Юныя чытачы былі шчаслівыя пабачыцца з аўтаркай іх любімай кніжкі – “Мяне завуць Лахнэска”. Гэта добрая казка вучыць цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства.

Паводле кнігі нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” стварыла мультфільм “Прыгажун і Пачвара”, які дзеткі з радасцю паглядзелі.

Па кнізе спадарыня Алена з дапамогай мастакоў змайстравала фотазону. Яна была настолькі запатрабаванай на кніжных фестывалях і сустрэчах з чытачамі, што ўжо пашкодзілася. Дзеткі разам з пісьменніцай узяліся за рэстаўрацыю тантамарэскі, каб яна надалей радавала людзей. Яны падфарбавалі і заклеілі кніжных герояў, а пасля самі з задавальненнем рабілі фота на памяць пра кнігу і творчую сустрэчу.

Фота ў альбоме.