У панядзелак, 4-га студзеня, у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр завітала пісьменніца-казачніца Алена Масла, аўтарка любімых дзеткамі кніг “Пацучок Фэлік падарожнічае”, “Мяне завуць Лахнэска”, “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”. Летась пісьменніца падрыхтавала дзіцячую энцыклапедыю “Адкрыцці стагоддзяў”.
Спадарыня Алена распавяла дзеткам рэальную гісторыю, якая паспрыяла з’яўленню казкі пра лагоднага ваўка. Аўтарка чытала казку, а пасля ўсе паглядзелі мультфільм “Лагодны воўк” паводле гэтай гісторыі. Мультфільм стаў лепшай анімацыяй на кінафестывалі “Лістапад-2018”. Пісьменніца пераканала ўсіх, што цуды адбываюцца не толькі ў кніжках і мультфільмах, а таксама ў рэальным жыцці!
Дзякуем за сустрэчу!