Падчас мерапрыемства ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры госця прэзентавала дзецям сваю кнігу “Каляды з хроснай”. Дзеткі былі вельмі рады пабачыць аўтарку іх любімых кніг “Пацучок Фэлік падарожнічае”, “Мяне завуць Лахнэска”, “Балотныя прыгоды”.
Падчас імпрэзы было запланавана падпісваць святочныя паштоўкі. Спадарыня Алена расказала, што ў другой палове ХІХ стагоддзя паштоўкі былі вельмі папулярныя, іх дасылалі родным, сябрам і знаёмым. Дзеткі прызналіся, што ніколі не падпісвалі паштоўкі. Справа гэта аказалася цікавай і захапляльнай.
Усе здымкі можна паглядзець у альбоме тут