Адбылася творчая сустрэча “Аксана Аракчэева збірае сяброў!”

Адбылася творчая сустрэча “Аксана Аракчэева збірае сяброў!”

На іншых мовах: ru pl
Адбылася творчая сустрэча “Аксана Аракчэева збірае сяброў!”

15 траўня ў бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра сабраліся прыхільнікі творчасці Аксаны Аракчэевай. Удзельнікі творчай сустрэчы даведаліся пра кніжныя навінкі, паглядзелі арыгінальныя малюнкі, атрымалі аўтографы, пагрузіліся ў цудоўны свет мастацтва і зарадзіліся добрым настроем.​​​​​​​ Пашанцавала таксама папіць гарбату​ ў творчай кампаніі з тортам па эскізе мастачкі, які яна аформіла проста на вачах удзельнікаў паводле сваёй кнігі.

Топ-5​ цікавых​ фактаў​ пра Аксану Аракчэеву:

1.​ Не ведае, што такое сумны настрой. Яна сама і яе творы​ напоўнены сонцам і радасцю.​
2. Аформіла больш за​ 60 кніг,​ пазнавальных​ і любімых​ дзеткамі: “Прыгоды мышкі Пік-Пік” Людмілы Рублеўскай,” “Брык і Шуся” Таццяны Сівец, ”Мяне завуць Лахнеска” Алены Масла, “Сад з матылькамі” Тамары Бунта, “Закаханы трэцякласнік” Уладзіміра Ліпскага, “Таямніцы нашага садка” Васіля Дранько-Майсюка і інш.​
3. Напісала​ больш за​ сто​ жывапісных партрэтаў (Францыска Скарыны, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы, Тадэвуша Кандрусевіча і інш.)
4.​ Стварыла​ кнігі пра свайго любімага сабачку, дзе​ выступае​ мастачкай і пісьменніцай адначасова: “Фанечка” (2020) і​ “Фанечка: мандарынавая гісторыя” (2021).​
5. З’яўляецца​ дачкой і паслядоўніцай Барыса Аракчэева,​ аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў.​ Спрыяла з’яўленню​ кнігі​ ўспамінаў​ “Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце”, прысвечанай жыццю і творчасці мастака.

Усе фота захапляльнай сустрэчы можна паглядзець у альбоме.