Адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай і мастачкай Надзяй Букай

Адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай і мастачкай Надзяй Букай

На іншых мовах: ru pl
Адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай і мастачкай Надзяй Букай

Маленькія чытачы пазнаёміліся з дзяўчынкай Басяй і яе незвычайным​ сябрам​ Пігласам.

У кнізе «Бася і Піглас»​ ​ існуе ці​ то птушачка, ці то вочка з крыльцамі, што дорыць натхненне і аберагае чалавека ад дрэнных учынкаў.​ Ён размаўляе бурбалкамі і харчуецца драўлянымі прышчэпкамі.​ Але гэта не самае дзіўнае. Акрамя Басі, Пігласа ніхто не бачыць.​

У кнізе “Бася і яе чароўны свет”​мастачкай​ і пісьменніцай​ створаны​ новыя героі — Гласпіі, якія сілкуюцца негатыўнымі эмоцыямі і пачуццямі, Бубласы, што могуць вылечыць ад любой хваробы, Пува, якая харчуецца гузікамі і абараняе чалавека ад начных жахаў, Атыкека —​ конь з крыламі страказы… Не хвалюйцеся, спецыяльны тлумачальны слоўнік на апошняй старонцы не дасць вам заблытацца ў персанажах.

Дзеткі разам з​ Надзяй і яе кніжнымі​ героямі​ вучацца дабрыні і спачуванню, а таксама​ верыць у цуды і ствараць свае ўласныя чароўныя сусветы.

Усе фоты можна паглядзець тут