У бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыліся чытанні кнігі Сержа Мінскевіча “Вялікія прыгоды Какоса Маракоса”.
Займальная і вясёлая гісторыя пра адважнага Какоса, які скарае акіянскія абшары, вельмі спадабалася юным чытачам. Значную частку кнігі складае “Бартавы журнал Какоса Маракоса”, дзе пазнавальна апісваюцца насельнікі мора-акіяна. Пасля прачытання дзеткі займаліся творчасцю, малявалі Какоса Маракоса, акіян і драпежных рыб.
Фотаздымкі чытанняў глядзіце ў альбоме “Чытанні пра прыгоды Какоса Маракоса”.