Адбыліся чытанні шведскай літаратуры ў​ “Маленькай бібліятэцы”

Адбыліся чытанні шведскай літаратуры ў​ “Маленькай бібліятэцы”

На іншых мовах: ru pl
Адбыліся чытанні шведскай літаратуры ў​ “Маленькай бібліятэцы”

3 красавіка адбыліся чытанні ў​ “Маленькай бібліятэцы” шведскай літаратуры. Вандроўная бібліятэчка, якая ўключае каля 50 кніг вядомых шведскіх аўтараў, часова знаходзілася і актыўна чыталася ў Сацыяльным Хрысціянскім Цэнтры. Унікальная калекцыя сабрана пасольствам Швецыі і Шведскім інстытутам і ўяўляе самы поўны збор шведскай кнігі ў перакладзе на беларускую мову. Ва ўтульным шведска-беларускім куточку літаратуры і творчасці можна было чытаць, гуляць і маляваць.

Маленькія ўдзельнікі чыталі кнігу “Тук-тук-тук” і стваралі яе працяг, чыталі кнігі “Віта белая Крэска”, “Віта Белая Крэска і Эйвінд” і малявалі па кнізе, чыталі “Маму Му на арэлях” і ўдзельнічалі ў віктарыне па кнігах шведскіх аўтараў.

Мадэратарамі чытанняў выступілі загадчыца бібліятэкі Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра Таццяна Сапега і актор Васіль Дранько-Майсюк.

Фота ў альбоме