Адбыліся “Каціныя чытанні” ў бібліятэцы

Адбыліся “Каціныя чытанні” ў бібліятэцы

На іншых мовах: ru pl
Адбыліся “Каціныя чытанні” ў бібліятэцы

У чэрвені ў бібліятэцы Місіі адбыліся чытанні кніжных навінак пра катоў. Спачатку пачыталі каляровую празаічную кнігу “Казкі ката Грамапападомуса”, а пасля чорна-белую вершаваную “У ката Мірона чорная карона”.

Новую кнігу для маленькіх “Казкі ката Грамапападомуса” дзіцячых пісьменнікаў Васіля Леўскага і Мікалая Васілеўскага праілюстравала мастачка Аксана Аракчэева. Здавалася, што назва кнігі складаная, і дзеткі не змогуць выгаварыць імя ката. Аднак, усё было наадварот, юныя кніжнікі запомнілі і паўтаралі адразу! Дзеткі слухалі з інтарэсам пра ката, які можа размаўляць па-чалавечы, і разглядалі малюнкі. Пасля кожны ўдзельнік​ заняткаў маляваў свайго жыхара Кашкаландыі.

Новая кніга Рыгора Барадуліна “У ката Мірона чорная карона” з чорна-белымі літарамі і малюнкамі складаецца з вершыкаў пра катоў і котак. “Лічылку-цапалку” вельмі ўпадабалі! Ілюстрацыі стварыў мастак Міхась Дайлідаў. Маляваць толькі адным колерам сумна? Зусім не! Дзеткі спрабавалі перадаць прыгажосць і настрой чорнымі лініямі.

Усе фотаздымкі з “Каціных чытанняў” глядзіце ў альбоме.

​У чэрвені таксама ў межах майстар-класа з Марыяй Каралёвай малявалі ката Фіндуса і іншых герояў шведскіх дзіцячых кніг, чыталі і малявалі як вялікі​ Марк Шагал​, глядзелі спектакль паводле кнігі “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”​.