Адбыліся рэкалекцыі для грэка-каталіцкіх святароў і семінарыстаў

Адбыліся рэкалекцыі для грэка-каталіцкіх святароў і семінарыстаў

На іншых мовах: ru pl
Адбыліся рэкалекцыі для грэка-каталіцкіх святароў і семінарыстаў

У пачатку чэрвеня ў​ Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыліся рэкалекцыі для грэка-каталіцкіх святароў і семінарыстаў. Духоўныя​ практыкаванні праводзілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і​ апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.​

У межах рэкалекцый​ удзельнікі​ маліліся на супольнай Святой Імшы. Арцыбіскуп​ Тадэвуш Кандрусевіч прамовіў слова, у якім падкрэсліў важнасць паклікання да святарства​ —​ асаблівай пастырскай функцыі, якая адначасова з’яўляецца​ адказнасцю,​ дарам і заданнем.

Усе фота ў альбоме.