Адбыліся заняткі “Узнікненне і развіццё пісьма”

Адбыліся заняткі “Узнікненне і развіццё пісьма”

На іншых мовах: pl ru
Адбыліся заняткі “Узнікненне і развіццё пісьма”

У бібліятэцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра адбыліся заняткі пра​ этапы ўзнікнення і развіцця пісьма.​ Дзеткі змаглі самі апрабаваць розныя старажытныя спосабы фіксацыі і перадачы інфармацыі. Яны разгадвалі прадметныя пасланні, вузельчыкавае пісьмо (кіпу) і піктаграмы.

Удзельнікі далучыліся да вывучэння пісьменства старажытных егіпцян і​ рабілі дэшыфроўку пасланняў.​ Дзеці атрымалі таксама ўяўленне пра асаблівасці мастацкага афармлення рукапіснай кнігі. Асаблівая ўвага была нададзена буквіцы як элементу афармлення тэксту.​ Дзеці самі малявалі буквіцу і такім чынам станавіліся актыўнымі прадаўжальнікамі рукапіснай традыцыі.

Калі ў вас ёсць жаданне сям’ёй або з сябрамі наведаць заняткі ў бібліятэцы, паведамляйце. Мы з радасцю пазаймаемся або​ пачытаем цікавыя кнігі разам.

Кантакты:
+375 17 343-99-17​ (Рэцэпцыя)
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com

Усе фоты з заняткаў можна паглядзець у нашым альбоме