17 студзеня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылося калядаванне. Каталіцкія і праваслаўныя вернікі сустрэліся і разам спявалі калядкі.
Гасцямі Місіі стаў праваслаўны хор з прыходу св. Вольгі. Усе прысутныя паслухалі калядкі розных краінаў свету ў выкананні цудоўнага хора.
Дарэчы, 18 студзеня якраз распачалася актава малітвы аб еднасці хрысціянаў. Таму так трапна, што нашыя супольныя калядкі былі напоўнены духам еднасці! А напрыканцы нашай радаснай сустрэчы сабраныя мелі магчымасць пазнаёміцца ды пагутарыць за кубкам гарбаты.