У ноч з 3 на 4 сакавіка ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбылося начное малітоўнае чуванне ў інтэнцыі аднаўлення рэлігійнага жыцця ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.
Цэлебрацыю Святой Імшы ўзначаліў пробашч мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк.
Прысутныя асаблівым чынам маліліся аб Божай ласцы хутчэйшага вяртання ў святыню, каб дзверы Чырвонага касцёла былі шырока адчынены для вернікаў.
Глядзіце фотаздымкі ў альбоме “Малітва ў інтэнцыі вяртання Чырвонага касцёла”.