Адбылося ўрачыстае​ ўнясенне рэліквій святых

Адбылося ўрачыстае​ ўнясенне рэліквій святых

На іншых мовах: pl
Адбылося ўрачыстае​ ўнясенне рэліквій святых

11 снежня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры падчас святой Імшы адбылося ўрачыстае ўнясенне ў капліцу і ўшанаванне рэліквій чатырох святых: святога Яна Паўла ІІ, святога Пія Х, святога Станіслава Папчынскага і благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча.

Пантыфікат Яна Паўла ІІ вядомы адкрытым дыялогам: ён пасрэднічаў ў міжнародных канфліктах, выступаў са зваротамі аб міры, праводзіў супольныя малітвы з прадстаўнікамі іншых канфесій.​

Дэвізам пантыфікату Пія Х былі словы: “Аднавіць усё ў Хрысце” (Эф 1, 10). Ён актыўна выступаў за мір і імкнуўся прадухіліць Першую сусветную вайну.​ З самага пачатку свайго пантыфікату ён праявіў сябе як душпастыр і рэфарматар, у тым ліку выступаў за тое, каб дзеці прымалі Першую святую Камунію як мага раней, падтрымліваў часты ўдзел у Эўхарыстыі.

З імем святара Станіслава Папчынскага звязана стварэнне Ордэна айцоў Марыянаў.​ У другой палове ХVII​ ст. была створана новая законная сям’я – марыяне Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.​ Усё жыццё Станіслава Папчынскага было напоўнена адданаю любоўю да Маці Божай. Пашырэнне культу Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнай – гэта асноўны абавязак і гонар у харызмаце кангрэгацыі айцоў марыянаў.

Ордэн марыянаў заняпаў і быў наноў адроджаны у пачатку ХХ ст. біскупам літоўскага паходжання Юрыем Матулевічам. Ён працаваў у Варшаве і ў Санкт-Пецярбурзе, а ў 1918 – 1925 гг. быў арцыбіскупам Віленскім. Пры яго падтрымцы быў заснаваны Друйскі кляштар айцоў марыян, які​ дзейнічаў у​ 1923 – 1939 гг. у Друі. У сваім “Духоўным дзённіку” благаслаўлёны Юрый Матулевіч пісаў: “Святы Каталіцкі Касцёл, сапраўднае валадарства Хрыста на зямлі, найбольшая мая любоў!”