На занятках дзеткі знаёмяцца з таямніцай хрысціянскіх сімвалаў. Хрысціянскае мастацтва было сімвалічным першапачаткова. Разгадаць таямніцу сімвала – гэта дакрануцца да вялікага адкрыцця. Сімвал «рыба» шырока выкарыстоўваўся хрысціянамі і меў шматзначны характар. Гэта адзін з найбольш часта сустракаемых сімвалаў, які азначае самога Хрыста. Рыба ў тым ліку была важным хрысцільным сімвалам (Царква, Касцёл) як «рыбацкая сетка», святар як рыбак, а ахрышчаны як «рыба».