Адбыўся ІІ Фестываль хрысціянскай культуры ў Мінску

Адбыўся ІІ Фестываль хрысціянскай культуры ў Мінску

На іншых мовах: ru pl
Адбыўся ІІ Фестываль хрысціянскай культуры ў Мінску

У нядзелю 4 верасня пры парафіі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску прайшоў Другі фестываль хрысціянскай культуры.

Фестываль распачаўся святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў​ ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Праграма фестывалю была насычанай і разнастайнай: навуковая і культурная праграма, кірмаш, пачастункі і забавы для дзетак.

Навуковая частка ўключала прэзентацыю кнігі “Залатая горка” (кс. канонік Уладыслаў Завальнюк), даклады “Развіццё адукацыі пры кляштарах і касцёлах. Школы, калегіі, семінарыі” (кс. маг.-ліц. Павел Эйсмант), “Гісторыя і сучаснасць. Актуальны стан сакральнай архітэктуры” (Станіслаў Янчарскі).

Культурная праграма складалася з выступаў хора “Голас Душы”, Алеся Чумакова (гуслі, спеў) і арганнага канцэрта “Гукі барока”.

Да фестывалю была падрыхтавана выстава “Касцёлы Беларусі” Станіслава Янчарскага, якую яшчэ пэўны час можна будзе паглядзець у касцёле і на прыкасцёльнай тэрыторыі​ Залатой Горкі.

Дабрачынная Місія Добрага Самараніна пад апекай Святой Уршулі Ледухоўскай​ узяла удзел у кірмашы і падрыхтавала​ для ўдзельнікаў фестывалю​ ​шмат смачнасцей і сувеніраў, каб побыт на фэсце быў яшчэ больш ​ прыемным, а настрой​ – больш​ радасным.

​ Каб адчуць цудоўную атмасферу​ фестывалю, глядзіце нашыя фотаздымкі ў альбоме “ІІ Фестываль хрысціянскай культуры”​.