У чацвер, 20-га лютага, Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр адзначаў запусты. Традыцыйна былі танцы, конкурсы і пачастунак.
Бацькі і дзеці з адказнасцю аднесліся да ініцыятывы і падрыхтавалі шмат касцюмаў. Рыцары, лекары, маракі, феі, супермэны і яшчэ шмат іншых герояў бавілі свой час у вялікай залі.
Ужо ў наступную сераду пачынаецца Вялікі пост — пакутны час у каталіцкім Касцёле.
Дзякуем выхавацелям і бацькам, якія дапамаглі арганізаваць свята!
Здымкі: Юрый Сідун