Адбыўся вечар выцінанкі

Адбыўся вечар выцінанкі

На іншых мовах: ru pl en
Адбыўся вечар выцінанкі

13 лютага 2025 года ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбыўся майстар-клас па выцінанцы для дарослых і дзетак. Народны майстар Наталля Гамаюнава распавяла пра традыцыі выцінанкі ў розных краінах свету: Японія, Кітай, Польшча, Ізраіль і інш. Але перш-наперш сустрэча была прысвечана гісторыі і адметнасцям беларускай выцінанкі. У 2024 годзе беларуская выцінанка была ўключна ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!

Падчас вечарыны адбылася прэзентацыя кнігі “Робіць Янка выцінанку” з вершамі Любові Сівуравай. Пра гісторыю стварэння кнігі цікава распавяла рэдактар Алеся Чарнавокая. Удзельнікі сустрэчы таксама мелі магчымасць зрабіць сабе значок з выявай хрысціянскай святыні, або з вобразамі класікаў беларускай літаратуры (за гэта вялікі дзякуй Марыі Кавальчук).
Цікавымі і дасціпнымі былі загадкі для дзетак. З радасцю маленькія пераможцы чакалі салодкіх падарункаў.
Кожны ўдзельнік майстар-класа па выцінанцы змог зрабіць для сябе некалькі паштовак, і галоўнае, пагрузіцца ў чароўны сусвет беларускага мастацтва.

Добры настрой і сяброўскую атмасферу адчулі ўсе ўдзельнікі майстар-класа.