Класік нарадзіўся 26 лістапада. З гэтай нагоды ў дзетак у Місіі Добрага Самараніна былі заняткі, прысвечаныя любімаму ўсімі пісьменніку, дзе пазнаёміліся з яго жыццём і творчасцю.
Прысутных вельмі ўразіла, што Караткевіч ужо ў тры з паловай гады ўмеў чытаць, а ў шэсць гадоў пісаў вершы і апавяданні! На занятку нават пачалі чытаць “Дзікае паляванне караля Стаха”: “Я стары, я нават вельмі стары чалавек, а ў чалавека розум расце да хмар…”. Дзеткі адразу адрэагавалі: “А ў мяне розум расце да сонца!”, “А ў мяне –да Бога!”.
Пасля занятку дзеці абмеркавалі вядомыя цытаты з твораў Уладзіміра Караткевіча і аформілі цікавыя плакаты. Дзелімся з вамі цёплымі здымкамі.