Адкрыццё выставы “Ксёндз Станіслаў Глякоўскі: вернутая спадчына”.

Адкрыццё выставы “Ксёндз Станіслаў Глякоўскі: вернутая спадчына”.

Адкрыццё выставы “Ксёндз Станіслаў Глякоўскі: вернутая спадчына”.

23 ліпеня 2025 года ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбудзецца адкрыццё выставы “Ксёндз Станіслаў Глякоўскі: вернутая спадчына”.

Мерапрыемства будзе прысвечана кс. Станіславу Глякоўскаму, які нарадзіўся ў 1896 г. у мястэчку Поразава ля Ваўкавыска. Ён атрымаў ступень доктара тэалогіі, выпускаў дзіцячы беларускі часопіс “Praleski”. Ксяндза С.Глякоўскага за ягоную руплівасць называлі “Духоўны Праметэй”. У 1941 годзе падчас нямецкай акупацыі ксёндз быў арыштаваны і забіты. Ён стаўся адным з першых пакутнікаў сярод святароў у гады страшэннай вайны. Спадчына ксяндза Глякоўскага была расцярушана. Але на працягу апошніх год намаганнямі рупліўцаў атрымалася вярнуць шэраг кніг з бібліятэкі ксяндза, яго аўтографы, а таксама адзін з рэдкіх здымкаў.

Адметнасцю выставы будзе прэзентацыя партрэта Станіслава Глякоўскага, які меркавана зрабіў славуты мастак Пётра Сергіевіч у 1930-х гадах. Гэты партрэт ўпершыню будзе прадстаўлены шырокай публіцы.

Запрашаем ахвотных на прэзентацыю.
23 ліпеня 2025 года, пачатак мерапрыемства ў 18:30.
Адрас: Мінск, вуліца Серафімовіча, 19. Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.