Адпуст у капліцы Місіі

Адпуст у капліцы Місіі

На іншых мовах: en pl
Адпуст у капліцы Місіі

2 лютага ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра, якая носіць тытул Ахвяравання Пана, адбылася адпустовая ўрачыстасць.

Перад распачаццем св. Імшы кс. Аляксандр Шамрыцкі распавёў гісторыю і сэнс свята Ахвяравання Пана (Грамніцы). Св. Імшу цэлебраваў біскуп Юры Касабуцкі, а гамілію прамовіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Быў прысутны таксама пробашч мінскай катэдры кс. Дзмітрый Пухальскі.

Пасля Імшы супольнасць павіншавала прысутных кансэкраваных асобаў – а. Аляксандра і сясцёр уршулянак з іх святам.