Аніка Менц: “Пачуцці – унутраны компас”

Аніка Менц: “Пачуцці – унутраны компас”

На іншых мовах: ru pl
Аніка Менц: “Пачуцці – унутраны компас”

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры сабраліся ўдзельнікі аб’яднання “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба для сустрэчы з псіхолагам Анікай Менц.

Спадарыня Аніка мае адукацыю педагога-псіхолага і шмат гадоў працуе па спецыяльнасці. Яна з цікавасцю адгукнулася на запрашэнне арганізатараў сустрэчы.

“Калі мне прапанавалі правесці сустрэчу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, я задумалася – чым я магу быць карысна, якая тэма сустрэчы можа быць цікавая для маёй новай аўдыторыі? – распавядае Аніка Менц. – Я вырашыла распачаць з самага галоўнага – пачуццяў.

Гэта для мяне першы досвед працы з інвалідамі, і ён атрымаўся плённым: новы вопыт, адчуванне сваёй карыснасці і таго, што робіш добрае і светлае. Можа гэта вельмі гучна сказана, але гэта мае адчуванні. Больш за ўсё перад сустрэчай я хвалявалася, што ў мяне з’явіцца пачуццё жалю да ўдзельнікаў і збянтэжанасць. Але, у выніку, я атрымала неверагодны запал энергіі, адчула адкрытасць прысутных і сутыкнулася з іншым падыходам да жыцця. Гэта вельмі карысны для мяне вопыт. Спадзяюся, мы працягнем супрацу, і я ўжо абдумваю цікавыя, маім новым слухачам, тэмы”.

Як прайшла сустрэча з Анікай Менц глядзіце ў фотаальбоме.

Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабраахвотныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:

УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X