17 снежня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылося аплатковае спатканне ўдзельнікаў хору парафіі Святых Сымона і Алены, “Голас Душы”.
З нагоды надыходзячага Свята Божага Нараджэння, нашыя госці зладзілі невялікі канцэрт калядных спеваў. Паслухаць калядкі ў выкананні хору мелі прыемнасць супрацоўнікі і сябры Місіі. Падчас канцэрту прагучалі спевы на розных мовах.
У другой частцы спаткання ўсе прысутныя традыцыйна паламаліся аплаткай на знак удзячнасці і зычлівасці. Мерапрыемства наведаў арыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
