Аплаткавая сустрэча для дзетак і бацькоў Місіі

Аплаткавая сустрэча для дзетак і бацькоў Місіі

Аплаткавая сустрэча для дзетак і бацькоў Місіі

22 снежня адбылася калядная вечарына для дзетак і бацькоў Місіі. Яна пачалася з тэатральнай пастаноўкі аб Божым Нараджэнні. У спектаклі дзеткі перадалі галоўны сэнс свята:​ Божае нараджэнне – гэта Божае святло, якое рассейвае цемру граху і д’ябла, а духоўныя прамяні Божага святла асвятляюць кожнага з нас.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, узрушаны дзіцячай тэатральнай пастаноўкай, нагадаў пра важнасць евангелізацыі праз мастацтва, якое робіць духоўны, нябачны, Божы свет адчувальным. Дзіцячае мастацтва характарызуецца сваёй асаблівай шчырасцю, з’яўляецца крыніцай радасці і дапамагае нам сустрэцца з Божай дабрынёй.

Найважнейшым момантам сустрэчы з’яўлялася дзяленне аплаткай пасля прачытанага ўрыўка з Евангелля і малітвы. Аплатка — гэта сімвал прымірэння і прабачэння, знак сяброўства і любові. Дзяленне ёю на пачатку Вігілійнай вячэры паказвае жаданне быць разам, быць адным цэлым.​ Напярэдадні Божага Нараджэння выхаванцы Місіі разам з​ бацькамі і супрацоўнікамі складвалі адно аднаму калядныя зычэнні, выказвалі добрыя словы і шчырыя пажаданні.

Дзякуем усім за сустрэчу і жадаем добрага перажывання святаў Божага Нараджэння, адзінства і супакою.

Фотаздымкі глядзіце ў фотаальбоме “Аплаткавая сустрэча. 22.12.2022” .