26 снежня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася калядная вечарына для сяброў суполкі “Самаранін”, якія наведваюць Місію, а таксама выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для маладых людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна”.
Удзельнікі сустрэчы сабраліся, каб падзяліцца аплаткамі, пабачыць святочную тэатральную пастаноўку і паспяваць калядкі.
Усе здымкі можна паглядзець у альбоме “Аплаткавая сустрэча суполкі “Самаранін”“.