21 снежня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася апошняя Раратная святая Імша.
На працягу ўсяго Адвэнту дзеткі, бацькі і супрацоўнікі Місіі прыходзілі на Рараты. Для дзетак гэтая святая служба асабліва чароўная і ўражлівая: у капліцы пагашана святло, толькі гараць запаленыя раратнія ліхтарыкі і свечкі. Але не толькі дзеткі любяць Рараты. Дарослыя таксама падкрэсліваюць, што Раратнія святыя Імшы маюць штосьці незвычайнае, нетыповае для нашай штодзённасці, што можа даць адпачынак для сэрца, розуму і для душы.
Капліцу традыцыйна ўпрыгожвае вялікі Адвэнтавы вянок, які мае глыбокую сімволіку. Ён выконваецца з зялёных яловых галінак у форме круга, на якім размяшчаюць чатыры свечкі — сімвал чатырох нядзеляў Адвэнту. Запальванне свечак азначае чуванне і гатоўнасць да прыходу Хрыста.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой Імшы зыпатаў у дзетак: “Як называецца вялікая белая свечка пры алтары?” Дзеткі ведалі і адказалі, што гэта Раратка – сімвал Марыі, якая сярод змроку граху нясе свету Хрыста, праўдзівае Святло.
Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае нам пра неабходнасць збірання на працягу ўсяго Адвэнту добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца. Якімі б прыгожымі не былі традыцыі Адвэнту, сэнс гэтага перыяду літургічнага года ў тым, каб годна падрыхтаваць сябе да свята прыйсця Збаўцы і са шчырай радасцю сустрэць свята Божага Нараджэння.
Запрашаем прыходзіць у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр і далучыцца да супольнай малiтвы ў святочны перыяд!