Арт-тэрапеўтычны майстар-клас

Арт-тэрапеўтычны майстар-клас

На іншых мовах: ru pl
Арт-тэрапеўтычны майстар-клас

Удзельнікі суполкі “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба вучыліся маляваць мандалы пад кіраўніцтвам Ганны Старынка.

Спадарыня Ганна мае дадатковую адукацыю педагога-псіхолага і спецыялізуецца ў арт-тэрапіі. Зацікавілася яна гэтым кірункам псіхалагічнай рэлаксацыі прыкладна чатыры гады таму, калі навучалася на курсах дзэн-арта – медытатыўнага малявання. З таго часу яна распрацоўвае свае практыкі з мандаламі, бо гэта магчымасць адпачыць, пабыць з сабой і ўласнымі думкамі.

Я вельмі люблю маляваць, – кажа Ганна Старынка. – З гэтымі ўдзельнікамі малюю мандалы ўжо не першы раз. І сёння я вырашыла зрабіць тэматычны майстар-клас “Мы едзем на мора”, бо людзі не маюць цяпер магчымасці актыўна вандраваць. Я размалявала ім аркушы. У кагосьці будзе сіняе, у кагосьці жоўтае і ружовае мора. Яшчэ я ўключу музыку мора. Паглядзім што атрымаецца, паэксперыментуем”.

Што атрымалася ў удзельнікаў майстар-класа глядзіце ў фотаальбоме.

Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X