2 лютага, у свята Ахвяравання Пана (Грамніцы) арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю адпустовай святой Імшы ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра.
Капліца пад тытулам Ахвяравання Пана — адзінае месца культу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прысвечанае Маці Божай Грамнічнай.
Падчас Эўхарыстыі асаблівым чынам маліліся за ўсіх ахвярадаўцаў і за ўсіх людзей добрай волі, якія прычыніліся да ўзвядзення Капліцы. У малітвах ўзгадалі ахвярадаўцаў, якія дапамаглі ў ажыццяўленні задумы, і ўжо адыйшлі ў вечнасць. Маліліся за нашую Бацькаўшчыну, за духоўнае адраджэнне нашага народу, за ўсіх родных і блізкіх, супрацоўнікаў, падапечных і сяброў Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра.
Падчас святой Імшы адбылося традыцыйнае благаслаўленне грамнічных свечак.
Усе фоты можна паглядзець тут