31 траўня ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч дзякаваў Богу за 41 год святарскага служэння.
У 1976 г. Тадэвуш Кандрусевіч адчуў пакліканне да выключнага служэння Богу і паступіў у Духоўную семінарыю ў Коўне (Каўнас, Літва), якую скончыў у 1981 г. і 31 траўня таго ж года прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса.
Удзельнікі святой Імшы павіншавалі арцыбіскупа і пажадалі, каб ён мог і далей працягваць верна служыць Касцёлу і сваім святарствам узбагачаць людзей глыбокай верай, Божай мудрасцю, жыццёвым досведам і любоўю.
Дзеткі Місіі з удзячнасцю прамовілі: “Ваша Эксцэленцыя, шаноўны арцыбіскуп Тадэвуш! Сардэчна віншуем Вас і зычым моцнага здароўя, энергіі і трываласці на далейшым плённым шляху пастырскага служэння. Мы Вас вельмі любім!”
Усе фотаздымкі з урачыстасці глядзіце ў альбоме.