Запрашаем на сустрэчу “Гісторыі кахання класікаў”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы і з нагоды Дня святога Валянціна.
“І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх. І дабраславіў іх Бог…” (Быццё, 1:27-28)
Як заляцаліся класікі беларускай літаратуры, дзе прызначалі спатканні, як склаўся лёс сямейных параў… Дазнаемся, як сужэнцы пераадольвалі разам выпрабаванні і захавалі вернасць адно адному.
Падчас лекцыі даведаемся:
– як Якуб Колас хаваў свае лірычныя вершы ад жонкі, і што адбылося, калі яна іх знайшла;
– каму прысвячаў вершы пра каханне Янка Купала;
– якая гісторыя кахання паэтэсы Канстанцыі Буйло;
– чым Максім Гарэцкі заваяваў сэрца сваёй Леанілы;
– як не ўмеў заляцацца Змітрок Бядуля, але ўсё ж знайшоў сваё каханне.
Распавядзе навуковы супрацоўнік Павал Каралёў. Падчас лекцыі можна будзе ўбачыць рарытэты з калекцыі вядоўцы.
Дата: 21 лютага (аўторак)
Час: 18.00
Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск
Уваход вольны. Будзем удзячныя за ахвяраванні.