Група выхавацеляў разам з с. Чаславай далучылася да мінскіх паломнікаў.
“Прывітанне для ўсіх нашых дзетак якія прыходзяць у Місію Добрага Самараніна, для іх бацькоў, блізкіх, родных, знаемых і ўсіх супрацоўнікаў з пілігрымкі Мінск — Будслаў”, — падзялілася з намі сястра Часлава, – “з намі крочаць спадарыня Ружа, спадарыня Аня, Мар’ян і Францішак са сваімі мамамі. Мы памятаем пра вас усіх і нясем вас усіх да Маці Божай. Будзем прасіць у яе ўсе неабходныя ласкі”.
Нагадаем, што селетнія ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 5-6 ліпеня пад дэвізам “Каралева сем’яў, маліся за нас”. Поўны расклад свята можна знайсці вось
тут