Будслаўскі фэст-2022

Будслаўскі фэст-2022

На іншых мовах: ru pl
Будслаўскі фэст-2022

Місія Добрага Самараніна​ далучылася да святкавання сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі Беларусі.

Місія актыўна падтрымлівала юбілейную 30-ю першую пілігрымку Мінск–Будслаў, якая​ з 27 чэрвеня па 1 ліпеня праходзіла​ пад дэвізам “Ідзём у супакоі Хрыста”.​

Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай сёлета прайшлі 1-2 ліпеня​ пад дэвізам Каралева супакою, маліся за нас”. У першы дзень познім вечарам адбылася адна з найбольш яскравых падзей фэсту — працэсія з запаленымі свечкамі і копіяй цудадзейнага абраза. У другі дзень адбылася галоўная​ святая Імша, падчас якой разам спявалі​ “Маці Будслаўская, Маці святая…”.​ На заканчэнне цэлебрацыі прайшла Эўхарыстычная працэсія.​

Усе фотаздымкі з​ урачыстасці глядзіце ў альбоме.​

Для пілігрымаў Місія​ падрыхтавала​ шмат смачнасцей і сувеніраў, каб побыт на Будслаўскім фэсце быў яшчэ больш прыемным і радасным.

Фотаздымкі намёта Місіі глядзіце ў альбоме.​