Уршуля Ледухоўская вучыла сясцёр любіць Бога больш за ўсё, прагнучы, каб яны жылі ў прастаце, былі пакорныя і разам з тым самаахвярныя і самастойныя ў служэнні бліжнім. Сёстры займаліся дзіцячымі садкамі, школамі хатняй гаспадаркі, гурткамі вясковых гаспадыняў, апекаваліся хворымі і нямоглымі. Пасылаючы ў міжваенныя гады сясцёр на працу ў Палессе, святая Уршуля не баялася цяжкасцяў, а прагнула ўсім жыццём, працаю, самаадданасцю спрыяць пашырэнню Валадарства Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
ДУМКА святой Уршулі:
Тое, што мы з’яўляемся Божымі дзецьмі, – гэта наш гонар, і менавіта гэта робіць нас вялікімі, а не якіясьці людскія пахвалы, становішча, пасады.
ЗАДАННЕ:
Узняць вочы ўгору і сказаць сабе: “маю Айца, які ўвесь час глядзіць на мяне, увесь час думае пра мяне і ўвесь час любіць мяне”. Нават калі часам блізкія людзі не разумеюць, вучымся не забываць, што маем Божую любоў. Калі нас хваляць за добрыя справы, то адкідаем любоў да ўласнага “я”. Маем перад вачыма Езуса, бо працуем і жывем на хвалу і пашану імя Яго.
НАВЭННА да святой Уршулі Ледухоўскай:
О Езу, Твайму Сэрцу даручаю…(назваць інтэнцыю)
Узглянь і ўчыні тое, што падкажа Табе Тваё Сэрца. Дазволь Твайму Сэрцу дзейнічаць. О Езу, я разлічваю на Цябе, давяраю Табе, цалкам Табе аддаюся. У Табе я ўпэўнены. О Сэрца, поўнае любові, давяраю Табе без рэшты, бо сам з сябе я схільны да ўсялякага зла, але ва ўсім спадзяюся на Тваю дабрыню. Амэн.
Дзеля заслугаў нашага Пана Езуса Хрыста прымі, о Божа, малітвы, якія ўзносяцца да Цябе праз заступніцтва святой Уршулі Ледухоўскай, вернай паслядоўніцы дабрадзенасцяў Найсвяцейшага Сэрца Твайго Сына, і ўдзялі нам ласкі, якой з даверам просім. Амэн.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуся над намі!
Святая Уршуля, маліся за нас!