Чыталі кніжную навінку “Штукарствы месяцавага зайчыка”

Чыталі кніжную навінку “Штукарствы месяцавага зайчыка”

На іншых мовах: pl
Чыталі кніжную навінку “Штукарствы месяцавага зайчыка”

2 лістапада ў межах праграмы “Кніжныя пасядзелкі” ўдзельнікі чыталі захапляльную казку. Кніжную навінку “Штукарствы месяцавага зайчыка” прэзентавалі яе стваральніцы – Галіна Пшонік (пісьменнік) і Аксана Аракчэева (мастак).

Да сустрэчы далучыліся “Вакацыі з Богам”, суполка “Самаранін” і Сацыяльны валанцёрскі клуб.

У кнізе звычайная дзяўчынка Галачка загадкавым чынам наўпрост са свайго старога лецішча патрапіла ў дзіўны маёнтак Плоская Гара, захоплены злавеснай і магутнай паннай Ліхтугай. Дзяўчынку і яе сяброў напаткалі выпрабаванні і прыгоды. У выніку казка паказвае, што добрыя ўчынкі і сяброўства робяць цуды!

Казка як жанр літаратурнай творчасці робіць даступным і зразумелым для дзіцячага ўспрымання шэраг маральных норм. У казцы заключаны глыбокі сэнс, яна вучыць дабрыні, праўдзівасці, справядлівасці, ўзаемаразуменню і спагадзе.

Сустрэча паказала, што цікавую і павучальную гісторыю заўсёды з цікаўнасцю гатовы слухаць не толькі дзеткі, а таксама дарослыя!

Фота “кніжных пасядзелак” глядзіце ў альбоме “Штукарствы месяцавага зайчыка”, 2.11.2022.