30 кастрычніка 2024 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры пройдзе сустрэча з даследчыцай Ірынай Багдановіч, якая з’яўляецца кандыдатам філалагічных навук, аўтаркай каля 300 навуковых публікацый. У сферу навуковых інтарэсаў даследчыцы ўваходзіць вывучэнне жыцця і творчасці славутых беларускіх ксяндзоў-літаратараў.
Падчас сустрэчы ў цэнтры ўвагі будуць такія асобы, як Адам Станкевіч, Язэп Германовіч, Казімір Сваяк (Стаповіч), Андрэй Зязюля (Астрамовіч) і многія іншыя.
Сустрэча пройдзе на экспазіцыі «З Богам для Беларусі (пра ахвярнае служэнне святароў у першай палове ХХ ст.)». Гэта добрая магчымасць убачыць асабістыя рэчы і памяткі звязаныя са згаданымі асобамі.
Пачатак мерапрыемства ў 18.15 (30 кастрычніка 2024 года).
Запрашаем усіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.