2 лютага, у свята Ахвяравання Пана (Грамніцы) арцыбіскуп Юзаф Станезскі узначаліў цэлебрацыю адпустовай святой Імшы ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра. Капліца пад тытулам Ахвяравання Пана — адзінае месца культу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прысвечанае Маці Божай Грамнічнай.
На ўрачыстасці быў прысутны таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, архімандрыт Сяргей Гаек і ксёндз Юрый Ясевіч. Падчас Эўхарыстыі адбылося традыцыйнае асвячэнне грамнічных свечак.
Пасля літургіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі паблагаславіў усіх прысутных фігуркай Дзіцятка Езус. Гэты абрад звязаны з традыцыяй “развітання” з фігурай маленькага Хрыста з каляднай стаенкі.