2 лютага, у свята Ахвяравання Пана (Грамніцы) арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю адпустовай святой Імшы ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.
Капліца пад тытулам Ахвяравання Пана — адзінае месца культу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прысвечанае Маці Божай Грамнічнай.