Праца з дрэвам – не толькі захапляльны і цікавы працэс, але і даволі тэрапеўтычны ды развівальны.
Запрашаем дзяцей ад 8 год на майстар-клас па роспісе дрэва акрылам, які адбудзецца ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры, 4 красавіка.
На сустрэчы мы пазнаёмімся з тым, як выглядаюць спілы розных дрэваў, абярэм дызайн для свайго вырабу і створым унікальнае ўпрыгожанне, аздобіўшы на свой густ дадатковымі матэрыяламі.
Кожны ўдзельнік зможа зрабіць для сябе адмысловае і непаўторнае ўпрыгожанне.
Чакаем вас!
Майстар-клас пройдзе 4 красавіка з 15:00 да 16:30.
Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск
Ахвяраванне за ўдзел ад 10 руб.
Будзем удзячныя за падтрымку нашай працы. Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак:
Банкаўскія рэквізіты:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X