Другі дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Другі дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Другі дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Нагадваем, што дзевяць дзён мы молімся і ўзгадваем думкі святой Уршулі.

ДУМКА:

Уменне глядзець на людзей, на свет, на сябе вачыма веры робіць нашае жыццё звышнатуральным, Божым.

ЗАДАННЕ:
Паспрабаваць паглядзець на свет не толькі “вачыма цела”, а “вачыма душы”, якія здольны бачыць Бога, Яго руку, дзейнасць і волю. Спрабуем перастаць наракаць на малыя непрыемнасці, невыгоды, з якімі штодзённа сутыкаемся ў жыцці, спрабуем не быць вялымі ў працы і не падаць духам у цяжкасцях.

НАВЭННА да святой Уршулі Ледухоўскай:

О Езу, Твайму Сэрцу даручаю…(назваць інтэнцыю)

Узглянь і ўчыні тое, што падкажа Табе Тваё Сэрца. Дазволь Твайму Сэрцу дзейнічаць. О Езу, я разлічваю на Цябе, давяраю Табе, цалкам Табе аддаюся. У Табе я ўпэўнены. О Сэрца, поўнае любові, давяраю Табе без рэшты, бо сам з сябе я схільны да ўсялякага зла, але ва ўсім спадзяюся на Тваю дабрыню. Амэн.

Дзеля заслугаў нашага Пана Езуса Хрыста прымі, о Божа, малітвы, якія ўзносяцца да Цябе праз заступніцтва святой Уршулі Ледухоўскай, вернай паслядоўніцы дабрадзенасцяў Найсвяцейшага Сэрца Твайго Сына, і ўдзялі нам ласкі, якой з даверам просім. Амэн.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуся над намі!

Святая Уршуля, маліся за нас!