У нядзелю, 1 лютага, у Місіі Добрага Самараніна адбылося свята з нагоды Дня бабулі і дзядулі. Святкаванне распачалося нядзельнай святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Аляксандр Шамрыцкі MIC.
Пасля Эўхарыстыі шаноўныя госці самых малодшых наведвальнікаў Місіі запоўнілі залю, дзе адбыўся канцэрт. Бабулі і дзядулі пачулі шмат цёплых словаў у свой адрас, а таксама песні і вершы ад любімых унукаў. Прыемным падарункам для гасцей быў спектакль, які падрыхтавалі бацькі нашых выхаванцаў.





Любыя бабулі і дзядулі, мы дзякуем Богу за тое, што Вы ёсць!