21.12 у Місіі адбыўся дзень духоўнай падрыхтоўкі да Свята Божага Нараджэння.
Дзень засяроджанасці правёў душпастар Місіі, кс. Аляксандр Шамрыцкі MIC. Удзельнікі разважалі на тэму надзеі і радасці ў жыцці хрысціяніна. Кожны з прысутных меў магчымасць падрыхтаваць сваё сэрца да сустрэчы з Панам праз сакрамэнт споведзі. Кульмінацыйным момантам адвэнтовага дня засяроджанасці была Эўхарыстыя, якую цэлебраваў абп Тадэвуш Кандрусевіч.