6 чэрвеня, як і штогод, Будслаўскі Санктуарый напоўніўся дзіцячым смехам і малітвай.
На Дзень дзіцяці сюды з’ехаліся госці з усіх дыяцэзій Беларусі. Асаблівымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі дзеці, якія сёлета ўпершыню прынялі ў свае сэрцы Хрыста ў Святой Камуніі. Каля цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай маленькія пілігрымы дзякавалі за дар веры, дзяліліся радасцю і прасілі аб благаслаўленні.
Мы ўдзячныя Богу і арганізатарам за цудоўны час супольнай малітвы, шчырых усмешак і вясёлых забаў.
