У Сацыяльным Цэнтры адзначылі Дзень роднай мовы

У Сацыяльным Цэнтры адзначылі Дзень роднай мовы

На іншых мовах: ru pl
У Сацыяльным Цэнтры адзначылі Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. ​ Свята ўзнікла дзеля таго, каб​ падтрымаць нацыянальныя культуры і​ моўную разнастайнасць, а таксама ​ забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбыліся​ цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.​ ​ Спачатку дзеткі былі запрошаны на «Паэтычную станцыю», дзе прачыталі​ вершы пра мову. Затым на «Станцыі вясёлых і знаходлівых» адбываліся моўныя гульні. На станцыі «Перакладчыкі» дзеткі паспрабавалі сябе ў ролі мовазнаўцаў і перакладчыкаў.

Усе фоты ў нашым альбоме тут